Курсы валют (Нац. банк РБ): USD 2,5729     EUR 3,0118     100 RUB 3,2977

Пра вінілавыя шпалеры

Шырокі выбар варыянтаў выканання робіць вінілавыя шпалеры практычна ўніверсальным рашэннем пры афармленні жылых і офісных інтэр’ераў. Яны дазваляюць ствараць імітацыю разнастайных матэрыялаў (пліткі, дрэва, тэкстылю і г.д.).Вінилівыяшпалеры эластычныя,трывалыя і даўгавечныя. Успененыя шпалеры , у якіх верхні слой вінілу ў выніку тэрмічнай апрацоўкі набыў дадатковую структуру, больш шчыльныя і добра хаваюць няроўнасці сцен, валодаюць высокай устойлівасцю да механічнагаа ўздзеяння.

Вінілавыя шпалеры можна шмткроць перафарбоўваць у іншы колер.Акрамя гэтага, важнай перавагай такіх шпалераў з’яўляецца магчымасць прыбіраць з паверхні плямы, клей ды іншыя забруджванні з дапамогай вільготнай губки, таму іх смела можна выкарыстоўваць для аклейвання не тоькі офісныхі жылых памяшканняў, але і кухні, калідора ці санвузла.

У цяперашні момант выпускаюцца ўспененыя вінілавыя шпалеры з выкарыстаннем пласцізолей розных колераў з прымяненнем металізаваных пігментаў і гранулятаў 530 мм і 1060 мм, даўжынёй 10,05 м, 15 і 25 м.

Вінілавыя шпалеры па сваёй структуры дзеляцца на дзве вялікія групы:

  • вінілавыя шпалеры на папяровай аснове;
  • вінілавыя шпалеры на аснове з нятканых кампазіцыйных матэрыляў(флізеліну).

Вінілавыя шпалеры на папяровай аснове ўключаюць два асноўных элементы: слой з паперы і вінілавае пакрыццё ў выглядзе малюнка. Шпалеры дазваляюць схаваць насценныя дэфекты, не камячацца,паляпшаюць гукаізаляцыю памяшкання.

Вінілавыя шпалеры на аснове з нятканых матэрыялаў(флізеліну) ў апошні час набываюць усё большую папулярнасць. Для іх вырабу на слой флізеліну наносіцца вінілаве пакрыццё, якое паляпшае ўстойліваць шпалераў да механічнага ўздзеяння, ультрафіялету і вільгаці. Шпалеры валодаюць высокай трываласцю і шчыльнасцю, не расцягваюцца, дазваляюць схаваць мелкія насценныя дэфекты, не камячацца. У выпадку паўторнага рамонту яны лёгка здымаюцца без рэшткаў, без папярэдняга ўвільгатнення і саскрабання. Пры іх наклейванні пакрываецца клеем толькі сцяна, што значна спрошчвае працэс аклейвання.

Заказать обратный звонок

Ваше имя *

Телефон для связи *

×