Курсы валют (Нац. банк РБ): USD 2,5729     EUR 3,0118     100 RUB 3,2977

Пра папяровыя шпалеры

Папяровыя шпалеры з’яўляюцца экалагічна чыстай прадукцыяй. Дзякуючы папернай аснове сцены атрымлівюць магчымасць«дыхаць». Пры патрэбе частай змены інтэр’еру з мінімальнымі расходамі яны з’яўляюцца добрай альтэрнатывай іншым відам шпалераў. Вы можаце «асвяжаць» выгляд сцен кожныя некалькі год, а то і кожны год. Такія шпалеры рэкамендуецца прымяняць у жылых памяшканнях з нармальнай вільготнасцю: спальнях, гасцёўнях, дзіцячых і т. п. Некаторыя віды шпалераў для павышэння водаўстойлівасці пакрываюцца спецыяльнымі палімернымі пакрыццямі (артыкул С2-БО, С13В-БО, С22В-БО, С25В-БО, С28В-БО).

На нашым філіяле выпускаюць наступныя віды папяровых шпалераў: сімплекс —якія складаюцца з аднаго слою паперы, дуплекс — якія складаюцца з двух слаёў паперы і склейваюцца паміж сабой у працэсе вырабу прадукцыі, успененыя (пенашпалеры).

Сімплексныя шпалеры выпускаюць наступных відаў:

  • рэльефныя ціснёныя афарбаваныя(гафрыраваныя) — С1-БО;
  • гладкія водаўстойлівыя пры эксплуатацыі — С2-БО.

Пры вытворчасці шпалераў дуплекс адбываецца склейванне верхняга слою паперы з ужо аддрукаваным на ім малюнкам і падкладкі. Пры наступным цісненні ўтвараецца глыбокі ўстойлівы рэльеф, адпаведны малюнку (пры цісненні ў рэгістр). Рэльефнасць захоўваецца дзякуючы наяўнасці клеевага слою паміж верхнім і ніжнім палотнамі паперы. Дуплексные шпалеры характарызуюцца павышанай шчыльнасцю і за кошт двайнога палатна хаваюць нязначныя дэфекты паверхні сцен. Двухслойная канструкцыя папярэджвае расцягванне палатна пры аклейванні і, адпаведна,скажэнне малюнка.

Выпускаемыя віды дуплексных шпалераў:

  • рэльефныя ціснёныя ( з цісненнем у рэгістр С25-БО, С25М-БО, С25Н-БО, С22-БО, С27-БО ці асіметрычным цісненнем (С13-БО, С28-БО);
  • рэльефныя ціснёныя водаўстойлівыя (С13В-БО, С22В-БО, С25В-БО, С28В-БО).

Заказать обратный звонок

Ваше имя *

Телефон для связи *

×