Курсы валют (Нац. банк РБ): USD 2,0434     EUR 2,2636     100 RUB 3,2112

Падрабязна пра шпалеры

Шпалеры – традыцыйны матэрыялдля ўнутранай апрацоўкі сцен і столі,звычайна выпускаецца ў выглядзе рулонаў.

Выдзяляюць наступныя асноўныя класы шпалераў:папяровыя, вінілавыя, шпалеры на аснове нятканых кампазіцыйных матэрыялаў(флізелін),тэкстыльныя і інш. Па фактуры вінілавыя і папяровыя шпалеры робяць двух тыпаў: гладкія (без ціснення) і рэльефныя— з цісненнем у рэгістр (па контуру малюнка) альбо з асіметрычным цісненнем ( па фону).

Па спосабу апрацоўкі знешняга боку адрозніваюць шпалеры:

  • ціснёныя;
  • профільныя (у тым ліку профільныя ўспененыя, профільныея металічнаі хімічна ціснёныя);
  • велюравыя;
  • металізаваныя;
  • дэкарыраваныя прыродным матэрыялам і інш.

У залежнасці ад устойлівасці верхняга боку да выцірання пры наклейванні і эксплуатацыі шпалеры робяць наступных марак:

C —устойлівыя да сухога выцірання. Такія шпалеры патрабуюць асцярожнага наклейвання з разгладжваннем палатна шчыльна сухой губкай ці анучай. Водаўстойлівасць адсутнічае.

B-0 — вадаўстойлівыя пры наклейванні. Пры наклейванні шпалераў можна выдаляць прыліплы і незасохлы клей вільготнай губкой. Вадаўстойлівасць пры эксплуатацыі можа не захавацца.

B-1 —вадаўстойлівыя пры экплуатацыі.Шпалеры, з верхняга боку якіх пры наклейванні можна змываць незасохлы клей і бруд, якія з’явіліся пры эксплуатацыі вільготнай губкай без прымянення мыючых сродкаў. Вадаўстойлівасць пры эксплуатацыі захоўваецца.

M-1 — Устойлівыя да мыцця (якія мыюцца). Пры наклейванні і эксплуатацыі шпалераў можна выдаляць забруджванні(водараспушчальныя бытавыя плямы) вільготнай губкай, прапітанай 2-%-ным растворам гаспадарчага мыла. Тлушч, масла ды іншыя плямы не выдаляюцца.

M-2 — з высокай устойлівасцю да мыцця. Пры наклейванні і эксплуатацыі шпалераў можна выдаляць забруджванні (водараспушчальныя бытавыя плямы) вільготнай губкай, прапітанай 2-%-ным растворам гаспадарчага мыла. Магчыма выдаленне некаторых тлушчавых плямаў, калі меры па іх выдаленні прынятыя адразу пасля іх з’яўлення.

M-3 —устойлівыя да трэння. Пры наклейванні і эксплуатацыі шпалераў можна выдаляць забруджванні (водараспушчальныя бытовыя плямы) вільготнай губкай, прапітанай 2-%-ным растворам гаспадарчага мыла і мяккім чысцячым сродкам. Магчыма выдаленне некаторых тлушчавых плямаў, калі меры па іх выдаленні прыняты адразу пасля іх з’яўлення.

Шпалеры марак С, В-0, В-1 і М-1 прызначаны для аклейвання сцен і столяў любых офісных памяшканняў і жылых пакояў. М-2 і М-3 — для ванных пакояў, санвузлоў, іх не рэкамендуецца клеіць у спальнях, палатах, дзіцячых установах.

Заказать обратный звонок

Ваше имя *

Телефон для связи *

×