Курсы валют (Нац. банк РБ): USD 2,0434     EUR 2,2636     100 RUB 3,2112
Падбор па параметрах
Тып пакою:
Малюнак:
Тып шпалераў: Назва: Артыкул: Каларыстыка: Шырыня:
Спосаб вытворчасці:

Палажэнне пра эксклюзіўную вытворчасць

ПАЛАЖЭННЕ аб арганізацыі вытворчасці эксклюзіўных дызайнаў

I.Агульныя палажэнні

1. Дадзенае Палажэнне распаўсюджваецца на вінілавыя шпалеры вытворчасці Вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельшпалеры» (далей па тексце – Прадпрыемства).

2. Дадзенае палажэнне скіравана на развіццё і прасоўванне вінілавай прадукцыі Прадпрыемства, павышэнне канкурэнтназдольнасці.

3. Сапраўднае Палажэнне рэгламентуе парадак размяшчэння заказу на выраб эксклюзіўных дызайнаў, іх вытворчасць, тэрміны, аб’ёмы і прынцыпы цэнаўтварэння і рэалізацыі.

II. Парадак размяшчэння заказу на выраб эксклюзіўных дызайнаў.

1. Дызайн, прапаноўваемы як эксклюзіўны, прадастаўляецца Заказчыкаму выглядзе:

— тканіны ці гатовага дызайну з Тэхнічным заданнем (далей ТЗ) на дызайн. Тэхнічнае заданне павінна змяшчаць:памер, тэхніку выканання дызайну(цяжкі вініл, вініл хімічнага ўспенівання,трафарэтны вініл), маляўнічасць, у выпадку выкарыстання гатовага ціснільнага вала ўказваецца вал, магчымыя спецэфекты, арыентыровачныя тэрміны вытворчасці і г.д.

Акрамя таго, Вырабнік мае права прапанаваць Заказчыку дызайн у эксклюзіў з распрацовак, якія маюцца на Прадпрыемстве, у дадзеным выпадку Заказчык разглядае дызайн на мастацка-тэхнічным савеце.

Адказнасць за магчымыя прэтэнзіі , звязаныя з аўтарскім правам, нясе Заказчык.

2. Прадастаўлены дызайн разглядаецца на экспартным савеце Прадпрыемства на прадмет магчымасці яго вырабу з прымяненнем існуючых на прадпрыемстве тэхналогій.

3. Пры вынясенні экспертным саветам станоўчага рашэння аб магчымасці вырабу прадстаўленага дызайну, цэх друкаваных формаў прыступае да яго апрацоўкі, і адпаведныя службы размяшчаюць заказ на выраб друкаванай аснасткі.

III Тэрміны вырабу эксклюзіўнага дызайну.

1. Тэрміны вырабу эксклюзіўнага дызайну вызначаюцца рашэннем Экспертнага савета Прадпрыемства і залежаць ад наступных фактараў:
— ступень загружанасці вытворчых магутнасцей;
— рыначныя ўмовы, якія вызначаюць экстранасць вырабу малюнка;
— складанасцю характару прадастаўляемага для вырабу малюнка.

Шпалеры пад пафарбоўку 10 дзён з гатовага колерадзялення
18 дзён з арыгіналу
трафарэтны вініл
вініл хімічнага ўспенівання
цяжкі вініл (ціснільны вал Заказчыка ці Вырабніка)
1 месяц
Цяжкі вініл (ціснільны вал замаўляецца ў трэцяга боку) 5 месяцаў

IV. Пастаноўка эксклюзіўных дызайнаў на вытворчасць

1. Дата пастаноўкі у вытворчасць заказа эксклюзіўнага дызайну ўзгадняецца з Заказчыкам.

2. Каларыстыкі эксклюзіўнага дызайну распрацоўваюцца Вырабніком (альбо Заказчыкам, альбо сумесна). Пры распрацоўцы каларыстык абавязкова прысутнасць прадстаўніка Заказчыка для ўзгаднення ўзораў ці пісьмовая згода Заказчыка на распрацоўку каларыстык эксклюзіўнага дызайну без яго прадстаўніка.

3. Колькасць каларыстык узгадняецца з Заказчыкам.

4. Узоры, вырабленыя на спробадрукавальным абсталяванні, прадастаўляюцца на зацвярэжэнне Заказчыку, які дае заключэнне на адпаведнасць дызайну арыгінал-макету і зацвярджае каларыстычныя рашэнні.Усе дадатковыя выдаткі па прадастаўленні ўзораў дызайну на адпаведнасць арыгінал-макету нясе Заказчык.

5. Узгадненне дызайну выражаецца шляхам падпісання адпаведнага акта (дадатак№1)з указаннем артыкула, найменне дызайну , наяўнасці (адсутнасці)колерадзялення Выканаўцы, колькасць каларыстык, аб’ём выбаркі прадукцыі.

6. Падпісаны акт службай галоўнага тэхнолага прадастаўляецца ў УСіМ и ПЭА для фарміравання кошту для Заказчыка і кантролю аб’ёмаў і тэрмінаў выбаркі выборкі.

7. У выпадку незацвярджэння ўзораў Заказчыкам, яны праходзяць дапрацоўку (пераробку) да іх узгаднення абодвума бакамі, калі ўзгадненне не дасягнута на працягу 18 дзён – дызайн здымаецца звытворчасці. Заказчык аплачвае Выканаўцу суму выдаткаў па дадзенаму дызайну.

V. Аб’ёмы мінімальнага выпуску (абавязковай выбаркі) эксклюзіўных дызайнаў.

1. Аб’ёмы выпуску (абавязковай выбаркі) эксклюзіўных дызайнаў вызначаюцца для вінілавых шпалераў наступных фарматаў: 1.06х10.05м, 1.06х25.0м, 0.53х10.05м.

2. Заяўка на выпуск мінімальнай партыі эксклюзіўнага дызайну павінна адпавядаць па колькасці:

Для вінілавых шпалераў:

— для формату 1.06х10.05 – не менш за2 000 натуральных рулонаў кожнай каларыстыкі — трафарэтны вініл на флізелінавай аснове;

— для фармату 1.06х10.05 – не менш за 1 200 натуральных рулонаў кожнай каларыстыкі – вініл гарачага ціснення на флізелінавай аснове;

— для фармату 0.53х10.05 – не менш за 3 000 натуральных рулонаў кожнай каларыстыкі – вініл хімічнага ціснення на папяровай аснове;

— для фармату 1,06х25.0 – не менш за 1000 натуральных рулонаў кожнай каларыстыкі — трафарэтны вініл на флізелінавай аснове.

3. Заказчык абавязаны на працягу 6 месяцаў з даты вырабу ўзгодненага дызайну выбраць агульны аб’ём прадукцыі (указанай у заяўцы) ў наступнай колькасці:

Вінілавыя шпалеры:

—Трафарэтны вініл на флізелінавай аснове фармату 1.06х10.05м – 12000 натуральных рулонаў;

—Вініл гарачага ціснення на флізелінавай аснове формату 1,06*10,05м – 9 200 натуральных рулонаў пры наяўнай на прадпрыемстве аснасткі(ціснільныя валы).

—Вініл хімічнага ўспенівання на на папяровай аснове фармату 0.53х10.05м — 32 000 натуральных рулонаў;

—Трафарэтны вініл на флізелінавай аснове формату 1,06х25,0м – 4 500 натуральных рулонаў.

Пры «невыбарцы» эксклюзіўнага дизайну ваўказаных аб’ёмах Заказчык аплачвае Выканаўцу коштвырабу друкаванай аснасткі, а таксама выдаткаў , панесеных пры вырабе дадзенай аснасткі. У выпадку частковай «невыбаркі» эксклюзіўнага дызайну ва ўказаных аб’ёмах Заказчык аплачвае кошт вырабу друкаванай аснасткі, у тым ліку валаў гарачага ціснення , і выдаткаў, панесеных пры вырабе дадзенай аснасткі, прапарцыянальна невыбранай часткі.

4. Заказчык бярэ на сябе абавязак вывезці ўсю колькасць, вырабленую адпаведна разавай заяўцы, на працягу 7-мі працоўных дзён з даты ўведамлення яго выканаўцам пра гатоўнасць прадукцыі да адгрузкі.

5. Заказчык мае права заключаць пагадненні з іншымі юрыдычнымі асобамі аб выбарцы агульнага аб’ёма замоўленай прадукцыі ўстаноўленым сапраўдным Палажэннем. Уся адказнасць за выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў распаўсюджваецца паміж удзельнікамі прапарцыянальна долі выбаркі, указанай у пагадненні.

6. Паўторная заяўка на выраб эксклюзіўнага дызайну прымаецца ў аб’ёме, кратным разаваму выпуску.

VI. Цэнаўтварэнне

1. Цана на шпалеры, набываемыя на эксклюзіўных правах фарміруецца на падставе пратакола ўзгаднення цэнаў, які існуе паміж Заказчыкам і выканаўцам.

2. Цана дзейнічае на дызайны , якія можна аднесці да існуючых на прадпрыемстве артыкулаў. На дызайн у новым артыкуле цана фарміруецца ў індывідуальным парадку.

VII. Прынцыпы рэалізацыі

1. Выканаўца прадастаўляе Заказчыку эксклюзіўнае права на рэалізацыю эксклюзіўных дызайнаў у краіне прабывання Заказчыка тэрмінам на 6 месяцаў. Тэрмін дзеяння эксклюзіўных праў надыходзіць з моманту ўведамленя Заказчыка пра выраб ўзгодненага дызайну. Па заканчэнні ўказанага тэрміну Заказчык мае права працягнуць дадзены тэрмін да 1-го года,выказаўшы сваю згоду ў пісьмовым выглядзе.

2. Выканаўца гарантуе заказчыку, што прадастаўлены ім эксклюзіўны дызайн не будзе рэалізоўвацца ў краіне Заказчыка іншым асобам.

3. Выканаўца можа рэалізоўваць эксклюзіўны дызайн у краіне Заказчыка трэцім асобам толькі з пісьмовай згоды Заказчыка.

4. Выканаўца пакідае за сабой права рэалізоўваць прадастаўлены Заказчыкам дызайн ва ўсіх краінах, акрамя краіны Заказчыка.

Заказать обратный звонок

Ваше имя *

Телефон для связи *

×