Курсы валют (Нац. банк РБ): USD 2,0434     EUR 2,2636     100 RUB 3,2112

Прадукцыя

Ужываючы сучасныя тэхналогіі, прадпрыемства выпускае наступныя віды шпалер:

  • вінілавыя на папяровай і флізелінавай аснове;
  • гафрыраваныя;
  • водатрывалыя;
  • дуплекс;
  • пенашпалеры(з ужываннем акрылавых успеніваючых фарбаў);

Для паляпшэння эстэтычнага выгляду шпалер прымяняюцца спецыяльныя віды аздаблення: перламутравыя пігменты (ірыёдыны), металаўтрымліваючыя фарбы, глітэры, экалагічна бяспечныя лакі. Дадатковая аздабленне шпалер паляпшае іх эксплуатацыйныя ўласцівасці.

Сёння ў калекцыі прадпрыемства больш за 250 малюнкаў шпалер. Адбываецца пастаяннае абнаўленне дызайнаў – штомесяц прадпрыемства выпускае 6-8 новых малюнкаў шпалер розных тэхналогій.

Беларускае таварыства абароны спажыўцоў прысудзіла «Гомельшпалеры» Дыплом пераможцы «Лепшая прадукцыя 2014 года» з уручэннем Гран-пры па ўсіх трох відах вінілавых шпалер.

Вінілавыя шпалеры на флізелінавай аснове прызнаныя лепшымі ў Рэспубліцы Беларусь па выніках 11-га Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Лепшы будаўнічы прадукт года — 2015» ў намінацыі «Лепшы будаўнічы матэрыял (выраб) года».

У 2012 годзе на прадпрыемстве асвоены новы від прадукцыі — гідра-параізаляцыйны матэрыял «Метаспан», які перамог у намінацыі «Лепшы будаўнічы матэрыял 2012 года» ў прафесійным конкурсе «Лепшы будаўнічы прадукт года». Вырабляюцца матэрыялы камбінаваныя Метаспан марак З, Аб, Б, П.

Вялікую цікавасць у пакупнікоў выклікала новая прадукцыя 2012 года – «Сурвэткі (абрус) гаспадарча-бытавыя», якая паспяхова карыстаецца попытам на беларускім рынку, рынках СНД і далекага замежжа. Прадпрыемства займае лідзіруючае становішча ў сваёй галіне, а выпускаемая прадукцыя карыстаецца заслужаным прызнаннем на спажывецкіх рынках многіх краін.

Заказать обратный звонок

Ваше имя *

Телефон для связи *

×