Курсы валют (Нац. банк РБ): USD 2,0495     EUR 2,2602     100 RUB 3,2073

Аб кампаніі

logo

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельшпалеры»

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельшпалеры» з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам шпалер ў Рэспубліцы Беларусь і краінах СНД.

Будаўніцтва галоўнага корпуса прадпрыемства пачалося восенню 1934 года на базе завода «Ізапліт». Першую прадукцыю прадпрыемства пачало выпускаць вясной 1936 года. За сваю шматгадовую гісторыю вырабляліся каніфольны алей, шкіпінар, тэрмаізаляцыйныя, дрывеснаізаляцыйныя і драўнянавалакністыя пліты, розныя віды тэхнічных папер.

З 1976 года пачала выпускаць шпалеры спосабам высокага друку, у 1982г. асвоіла выпуск больш дасканалых шпалер спосабам глыбокага друку, а ў 2002 г. запусцілі вытворчасць першых вінілавых шпалер на папяровай аснове.
У канцы 2013 года на прадпрыемстве было ўстаноўлена навейшае шпалерадрукоўчае абсталяванне фірмы «Stork» (Галандыя), на якім была засвоена вытворчасць сучасных вінілавых шпалер на флізелінавай і папяровай асновах шырынёй 530 і 1060 мм, што дазволіла пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі (аналагічнае абсталяванне ўстаноўлена на шпалернай фабрыцы Rasch (Германія).

У цяперашні час прадукцыя «Гомельшпалеры» карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на спажывецкіх рынках многіх краін: Расія, Украіна, Казахстан, Узбекістан, Малдова, Балгарыя, Польшча, Францыя, Грузія, Таджыкістан, Кыргызстан, Літва, Манголія.

Прынцыпамі існавання прадпрыемства заўседы былі распрацоўка, вытворчасць і продаж па дызайну сучасных высакаякасных прадуктаў.

Заказать обратный звонок

Ваше имя *

Телефон для связи *

×